Reuters.com

Reuters.com

Есентукскі гарадскі суд завочна арыштаваў экс-прэм'ера Украіны Арсенія Яцанюка, паведамляецца на сайце суда.

«Пастановай суда ў дачыненні да Яцанюка завочна абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, у сувязі з тым, што ён 21 лютага 2017 года абвешчаны ў міжнародны вышук», - гаворыцца ў паведамленні.

Яцанюку прад'яўленыя абвінавачванні па ч. 2 арт. 209 (удзел ва ўзброенай групе (бандзе), п.п. «в», «з», «н» арт. 102 (наўмыснае забойства пры абцяжарваючых абставінах) і ч. 2 арт. 15 (адказнасць за падрыхтоўка да злачынства і за замах на злачынства) КК Расіі. 

Яцанюк паведаміў у Facebook, што атрымаў апавяшчэнне ўкраінскага МЗС аб завядзенні супраць яго крымінальнай справы ў Расіі. «Крэмль шукае юрыдычныя механізмы пераследу ўкраінскіх палітыкаў. У гэтым сцэнары ёсць намер вывесці тэму «зверстваў Яцанюка ў Чачні» на новы ўзровень для шырокага спектру далейшых дзеянняў», - так палітык пракаментаваў атрыманне дакумента.

Восенню 2015 года кіраўнік Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін у інтэрв'ю «Расійскай газеце» заяўляў, што са снежня 1994 года па люты 1995 года Яцанюк знаходзіўся ў Чачні, дзе нібы ўваходзіў у склад карных атрадаў ўкраінскага нацыяналіста Аляксандра Музычкі і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць расійскай арміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?