Мінск. Ляхаўка. Сакавік.

Тры наступныя ночы будуць вельмі халоднымі. Толькі на Берасцейшчыне начныя тэмпературы будуць плюсавымі. У Цэнтральнай Беларусі слупок тэрмометра будзе апускацца да мінус 2—3 градусаў. А на ўсходзе і поўначы краіны — нават да мінус 5—6. Удзень паветра будзе прагравацца да +3+6 градусаў.

Варта падумаць пра ўкрыванне ранніх пасадак і пасеваў, пры мінус шасці простая плёнка не дапаможа.

Затое ад суботы чакаецца цёплае, сапраўды красавіцкае надвор'е. На наступным тыдні паветра будзе прагравацца да +10+17, пры начных тэмпературах +1+10. Пачнуць распускацца, а на поўдні квітнець дрэвы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?