Кліп здымаўся ў Лос-Анджэласе, на даху магазіна алкагольных напояў

на рагу 7-й авеню и Мэйн-Стрыт. У гэтым шоў быў бізнэс, была сімвалічная адсылка да «Бітлз», але было і жыццё.

U2 малоціць 132 удары ў хвіліну, сотні людзей кайфуюць на вуліцах, мала зважаючы на паліцыю. Паветра свабоды.

1987-ы. Яшчэ толькі пачалося палітычнае пацяпленне між Захадам і Усходам, абуджэнне Беларусі, яшчэ не склала зброю ІРА, яшчэ Бона з Эджам без ніякага лоску і робленага ўсяведання на тварах. Але хто з нас дасць гарантыю, што мы будзем падобныя на сябе сённяшніх праз трыццаць год? І якія назвы будуць мець вуліцы, па якіх мы ідзём?

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?