Жонка Сяргея Барстка Аляксандра са спасылка на адваката паведаміла «Нашай Ніве», што 29 сакавіка будуць праходзіць следчыя мерапрыемствы, пасля якіх стане ясна, ці затрыманага адпусцяць, ці працягнуць знаходжанне ў зняволенні.

Сяргей Барсток з'яўляецца адным з затрыманых 21 сакавіка па так званай «справе «Белага легіёна». Яму 34 гады. Барсток вучыўся на электрамантажніка. Афіцыйна апошнім часам не працаваў, дапамагаў з рамонтам бабулі жонкі. Раней працаваў будаўніком.

«Каб жа хоць кудысьці хадзіў… Мы былі ў шоку падчас ператрусу, усё гэта было абсалютна нечакана. Сказаў, калі доўга яго не будзе, знайсці Ніну Шыдлоўскую. Я была больш-менш спакойная, бо думала, што гэта трызненне. Калі раніцай наступнага дня прачнулася, прачытала навіны, то жахнулася», — расказвае Аляксандра Барсток.

У пары ёсць малая дачка — 1 год і 4 месяцы.

«Я ведаю, што ён быў затрыманы на Плошчы, ці то ў 2006, ці ў 2010 гадах. Мы жанатыя трэці год, таму я нават да канца не ведаю гэтую гісторыю… Ён добра ведаў Міраслава Лазоўскага, хаця даўно ўжо не стасаваўся з ім. Дома падчас ператрусу для чагосьці забралі бінокль, вельмі добры, яшчэ майкі — з сімвалам чорнае сонца. Натуральна, што забралі цвёрдыя дыскі, флэшкі, складныя нажы», — працягвае Аляксандра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?