«Гадоў з 19 мне час ад часу кажуць, што я нагадваю Скарлет. Чула гэта і ад родных, і ад аднакурснікаў», — расказала «Нашай Ніве» Вікторыя. Дзяўчыну зусім не крыўдзіць такое параўнанне. Наадварот, гэта ўспрымаецца як камплімент, бо Ёхансан — вельмі таленавітая і прыгожая актрыса. Асабліва беларусцы падабаецца яе вобраз у фільме «Люсі».

Ведаючы, што ў галівудскай зоркі былі беларускія карані (яе продак паходзіў з-пад Нясвіжа), яшчэ больш цікава ведаць, што ў Мінску жыве вось такая Вікторыя, вучыцца ў БДМУ на лячэбнай справе, а ў вольны час спрабуе сябе ў якасці фотамадэлі. «У мяне родныя ніколі ў Нясвіжы не жылі, але гэта круты факт. Сама я таксама задумвалася над тым, каб абраць творчы шлях, але пайшла па слядах маці, бо хачу ў будучыні дапамагаць людзям», — кажа дзяўчына.

Чытайце таксама: Нясвіжскі след Скарлет Ёхансан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?