Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў законапраект, які абмяжоўвае трансляцыю судовых пасяджэнняў у СМІ і інтэрнэце, паведамляе Дождь.

Згодна з дакументам, цяпер весці трансляцыі можна будзе толькі з дазволу суда, прычым будуць пазначацца канкрэтныя месцы ў зале, адкуль іх можна праводзіць. Весці трансляцыі з пасяджэнняў на стадыі дасудовай вытворчасці таксама забаронена. Адпаведныя папраўкі ўнясуць у Крымінальна-працэсуальны кодэкс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?