Грамадства33

Памёр Віталь Цярпіцкі

27 сакавіка ў Саўт-Рыверы памёр Віталь Цярпіцкі. Ён пражыў 94 гады.

Віталь Цярпіцкі нарадзіўся 3 лютага 1923 г. у Івянцы ў сям’і святара. Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Навагрудку, у чэрвені — у афіцэрскай школе БКА, з якой улетку 1944 г. апынуўся на эміграцыі. Лёс напачатку закінуў ва ўсходнюю Францыю. Там з сябрамі ўцёк да французскіх партызан, а потым у Італіі ваяваў з гітлераўцамі ў складзе брытанскай Арміі Андэрса.

Па дэмабілізацыі прыехаў у Брытанію, пражыў там чатыры гады, але пачуўшы, што ў амерыканскім Саўт-Рыверы арганізуецца беларускае жыццё, перабраўся з жонкай за акіян.

«Напрыканцы лістапада 1951 года я з жонкай Жэняй прыехаў у Саўт-Рывер. Тут ужо існавала першая беларуская царква, якая мясцілася ў невялікай зальцы. Царква была ўпрыгожана іконамі й царкоўнымі рэчамі, якія а. Лапіцкі прывёз з Нямеччыны. Вось тут я ўпершыню пазнаёміўся з а. Мікалаем, пра яго шмат чуў і чытаў. Зь першай сустрэчы завязалася ў нас цёплая прыязнь, а з ёй безліч планаў на будучыню. Мая жонка спаткала ў царкве шмат сваіх знаёмых з лагера Ватэнштэт у Нямеччыне, уключна з яго былым камендантам Святаславам Каўшом. Царкоўны стараста Хведар Высоцкі, чалавек па характары дынамічны й напорысты, уцягнуў мяне з арганізацыйны камітэт, які меў заняцца справамі пабудовы новай царквы і залы», пісаў ён.

Галоўным сваім дасягненнем на эміграцыі Цярпіцкі лічыў дзейнасць ў беларускім прыходзе. У сярэдзіне 1960-х ён узначаліў будаўнічы камітэт па ўзвядзенні новай царквы. І менавіта шмат у чым дзякуючы яму і паплечнікам гэтая царква была збудавана і аздоблена ўласнымі рукамі. Будавалі беларусы яе пяць гадоў.

Цярпіцкі нават выдаў кнігу «Гісторыя пабудовы царквы ў Саўт-Рыверы», дзе падрабязна апісаў падзеі 1950—1975 гг. і пералічыў усіх, хто ахвяраваў грошы на царкву. 

Пахаваюць Віталя Цярпіцкага ў суботу на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць