Грамадства66

Інваліда з Парычаў аштрафавалі і канфіскавалі мабільнік за рэпост відэа пра анархістаў

Інвалід першай групы Аляксандар Рабец зь мястэчка Парычы праз пошту атрымаў пастанову за подпісам судзьдзі Сьветлагорскага раёну Людмілы Сядзько, паводле якой ён аштрафаваны на 10 базавых велічыняў (230 рублёў) за рэпост відэа пра акцыю анархістаў.

«На суд мяне не выклікалі, бо ў пратаколе, складзеным участковым на падставе артыкула 17.11 КаАП, я пазначыў, што згодны з выстаўленымі прэтэнзіямі», — кажа Рабец.

У судовай пастанове, якую вынесла судзьдзя Сядзько яшчэ 14 сакавіка, сказана, што Аляксандар Рабец 2 сакавіка «з дапамогай мабільнага тэлефона маркі «Самсунг», скарыстаўшы акаўнт «Саша Рабец» (vk.com), разьмясьціў у адкрытым доступе для агульнага агляду спасылку на інфармацыйны матэрыял суполкі «ЎКантакце»: «Гомель: акцыя анархістаў супраць уладаў (Відэа)» ад 11.01.2016 году — «прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў»». Адначасова суд прызнаў, што склад злачынства ў дзеяньнях Рабца адсутнічае.

«Адсюль, пэўна, мінімальны штраф, — дадае інвалід. — Тым ня менш судзьдзя вырашыла канфіскаваць мой мабільны тэлефон».

Аляксандру 49 гадоў, большую частку зь іх ён правёў у ложку. Да 1991 году рабіў калгасным кіроўцам, але трапіў у аварыю. Ад таго й інваліднасьць. Мабільны тэлефон быў заўсёды пры ім як сродак зносін зь белым сьветам.

Штраф за аналягічны ўчынак накладзены 21 сакавіка Хойніцкім раённым судом на 26-гадовага мясцовага жыхара Максіма Максіменку. І памер штрафу аднолькавы — 10 базавых.

Максіменка яшчэ ў сьнежні 2015 году, скарыстаўшы свой акаўнт у сацыяльнай сетцы «ЎКантакце», разьмясьціў спасылку на інфармацыйны матэрыял: «Жлобін: анархісты заклікаюць да страйку». Правапарушэньне выяўлена толькі сёлета, 2 сакавіка.

«Судзьдзя Кардаш, малады такі юрыст, які разглядаў маю адміністрацыйную справу, — кажа аштрафаваны Максіменка, — патлумачыў, што ніяк ня можа мяне вызваліць ад адказнасьці, бо першасны матэрыял паступіў з КДБ. Калі б я своечасова выдаліў гэты відэасюжэт са сваёй старонкі, то ніякай справы не было б. А то пад ім было чатыры камэнтары і адзін рэпост. Выглядае, што я спрычыніўся да распаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Анархісцкая суполка «Рэвалюцыйнае дзеяньне» і яе паведамленьні занесеныя ў сьпіс экстрэмісцкіх у 2016 годзе і заблякаваныя для доступу ў Беларусі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць