27 сакавіка на буравой свідравіне «Надзвінская» каля вёскі Вышамір Рэчыцкага раёна труба ўпала на памочніка бурыльшчыка. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы, паведамляе газета «Дняпровец» са спасылкай на Рэчыцкі раённы аддзел Следчага камітэта.

dneprovec.by

dneprovec.by

Следчыя распавялі, што падчас рамонту свідравіны з-за самаадвольнага адкрыцця створкі элеватара на памочніка бурыльшчыка ўпала труба. У выніку мужчына атрымаў множныя пераломы канечнасцяў. Пацярпелы дастаўлены ў траўматалагічнае аддзяленне раённай бальніцы, яго стан ацэньваецца як здавальняючы.

Прычыну таго, што адбылося, трэба будзе высветліць. Пакуль разглядаюцца асноўныя версіі — гэта няспраўнасць абсталявання і парушэнне тэхнікі бяспекі самімі работнікамі.

Газета адзначае, што ў бягучым годзе гэта трэцяя траўма з цяжкім зыходам на вытворчасці ў Рэчыцкім раёне, аднак падрабязнасці не ўдакладняюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0