Інцыдэнт адбыўся ў нядзеллю ў паселішчы Фліса ля мяжы з Швэцыяй.

Маланка ўдарыла ва ўзгорак, на якім стоўпіліся заўзятары, якія прыйшлі паглядзець на спаборніцтвы па аўтаралі.

Па словах мясцовага паліцыянта, маланка ўяўляла сабой «вялікі электрычны шар». Вакол тых людзей, у каго ў руках былі мэталічныя прадметы, пачаліся сыпацца іскры. Іскрыліся нават парасоны. Усе сталі валіцца з крэслаў.

На шчасьце, абышлося без сьмяротных ахвяр. Дактары кажуць, што жыцьцю пацярпелых нічога не пагражае.

Глядзі яшчэ:
Маланка раскідала хату
Косава: Маланка забіла сталяра

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0