Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін надзяліў Федэральную службу аховы (ФСА) правам прымаць рашэнні аб адабранні зямельных участкаў для дзяржаўных патрэб. Адпаведны ўказ апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, паведамляе РБК.

Згодна з указам, канфіскаваныя ўчасткі могуць выкарыстоўвацца для будаўніцтва і рэканструкцыі аб'ектаў федэральнага значэння, неабходных для працы Федэральнай службы аховы.

Ведамства накіравала Пуціну запыт у жніўні мінулага года, заявіўшы, што адабранне зямель можа спатрэбіцца для забеспячэння бяспекі аб'ектаў дзяржаўнай аховы. Неўзабаве пра такія ж паўнамоцтвы папрасіла Федэральная служба бяспекі.

Раней служба магла толькі ажыццяўляць права бестэрміновага карыстання ўчасткамі. Адабранне участкаў для патрэб ФСА адбывалася агульным парадкам — праз пастанову ўрада Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0