У інтэрнэт-кнігарні Выдавецтва «Янушкевіч» абвешчана папярэдняя замова на кнігу «Кліч Ктулху» Говарда Філіпса Лаўкрафта.

Збор твораў самага арыгінальнага майстра жахаў на беларускую мову пераклалі Уладзіслава Гурыновіч, Павел Донаў і Алесь Кудраўцаў. Вокладку зрабіла Кацярына Дубовік.

Кніга з'явіцца пры канцы красавіка, але ўжо зараз яе можна замовіць.

Говард Філіпс Лаўкрафт — амерыканскі пісьменнік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі і істотна паўплывалі на сучасную літаратуру жахаў.

Творчасць Лаўкрафта настолькі ўнікальная, што даследчыкі выдзяляюць асобны паджанр — лаўкрафтаўскія жахі. Лаўкрафт стварыў міфы Ктулху, у якіх вусціш нязведанага суседнічае з фантасмагарычнымі апісаннямі выдуманых старажытных гарадоў, багоў і артэфактаў. У кнігу ўключаныя такія знакамітыя апавяданні аўтара, як «Кліч Ктулху» (які лёг у аснову «міфаў Ктулху»), «Пацукі ў сценах», «Стоены жах», «Ганчак», «Герберт Уэст, рэаніматар» і многія іншыя творы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?