22 сакавіка на сайце Міністэрства прамысловасці і гандлю РФ з'явілася фатаграфія, на якой работнікі прэс-службы адрэтушавалі лысіну кіраўніка ведамства Дзяніса Мантурава, паведамляе TJournal.

30 сакавіка ведамства выпусціла заяву, у якім прызнала наяўнасць на здымку рэтушы і назвала такія дзеянні памылковымі.

Арыгінал здымка

Адрэтушаваная версія

Праблемы з няўдалым «фаташопам» не ў першы раз здараюцца з прадстаўнікамі расійскай эліты. Адным з самых вядомых прыкладаў з'яўляецца здымак патрыярха ўсяе Русі Кірыла, зроблены ў красавіку 2013 года. Тады прэс-служба РПЦ адрэтушавала гадзіннік Breguet на руцэ кіраўніка царквы, але не звярнула ўвагі на яго адлюстраванне ў адпаліраваным стале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?