Ужо 8 красавіка жыхары Мінска і Мінскай вобласці змогуць убачыць газету «Новы час» у бліжэйшай да дому краме ці шапіку «Белсаюздруку».

Як абяцае кіраўніцтва РУП «Белсаюздрук», газету «Новы час» можна будзе набыць практычна ў кожнай гандлёвай кропцы Мінска і вобласці. Рэдакцыя «Новага часу» заклікае чытачоў спраўджваць гэту інфармацыю і паведамляць пра адсутнасць газеты ў продажы:

«Рэдакцыя «Новага часу» вельмі спадзяецца на вашу шчырую падтрымку! Менавіта ваша падтрымка дазволіць «Новаму Часу» выжыць у сённяшніх складаных умовах і яшчэ не адзін год радаваць вас цікавымі матэрыяламі!

Дзякуй вам, нашы адданыя і самыя лепшыя чытачы!» 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0