Улады Італіі ў маі замарозяць дзеянне Шэнгенскай дамовы аб свабодным перасячэнні межаў краін Еўропы. Пра гэта інфармуе выданне Il Messaggero, спасылаючыся на Міністэрства ўнутраных спраў краіны.

Адзначаецца, што пагадненне будзе спыненае з 10 па 31 мая — у гэтыя дні на ўнутраных межах, а таксама на паветраных, марскіх, наземных злучэннях з Італіяй будзе праводзіцца кантроль. Такія меры прымаюцца ў мэтах забеспячэння бяспекі падчас саміту G7 на Сіцыліі.

Саміт G7 адбудзецца 26—27 мая ў горадзе Таарміна на Сіцыліі. Міністэрства замежных спраў Італіі выступіла з рэкамендацыяй, каб турысты адмовіліся ад наведвання Таарміны ў дні саміту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0