Мы, былыя палітзьняволеныя, выказваем свой рашучы пратэст дзеяньням Анатоля Ляўковіча і ягонай каманды, якія здрадніцкім чынам адлучылі ад кіраўніцтва партыяй палітзьняволенага Аляксандра Казуліна і ўсіх ягоных калег, якія яго падтрымлівалі і актыўна праводзілі кампанію «Свабоду Казуліну!»

Мы на практыцы, як ніхто ведаем, наколькі маральна дапамагае падтрымка звонку у становішчы поўнай ізаляцыі; і як цяжка і прыкра успрымаць здрадніцкія дзеяньні калегаў па партыі, якім верыў і на якіх разьлічваў — як у дадзенай сытуацыі.

На наш погляд, найбольш верагодным тлумачэньнем гэтых амаральных і здрадніцкіх дзеяньняў зьяўляецца змова каманды Ляўковіча з дыктатарскім рэжымам напярэдадні парлямэнцкіх выбараў. Пры такіх абставінах, мы не выключаем таго, што Анатоль Ляўковіч можа быць адным з «прызначаных» псэўдадэмакратаў у Палату прадстаўнікоў самім Лукашэнкам і ягоныя дзеяньні на зьезьдзе партыі ёсьць умовай такога прызначэньня.

Мы выказваем сваю салідарнасьць і словы падтрымкі Аляксандру Казуліну і ягоным аднапартыйцам, якія абаранялі свайго лідэра ад хлусьні і інтрыгаў.

Мы заяўляем аб непрызнаньні старшынства ў БСДП А. Ляўковіча і адмаўляемся ад супрацы і любых хаўрусаў са спадаром Ляўковічам і ягонымі прыхільнікамі.

Мы заклікаем нашых калегаў па дэмакратычнаму руху не прызнаваць старшынства Анатоля Ляўковіча і ягоных намесьнікаў у БСДП, і аб’явіць БАЙКОТ Ляўковічу і ягонай камандзе, якая прыняла і падтрымала здрадніцкія дзеяньні супраць палітзьняволенага лідэра партыі Аляксандра Казуліна!

Мікалай Аўтуховіч

Зьміцер Дашкевіч

Цімафей Дранчук

Зьміцер Касьпяровіч

Юры Леонаў

Міхаіл Марыніч

Мікола Маркевіч

Павал Севярынец

Сяргей Скрабец

Мікалай Статкевіч

Артур Фінькевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0