Найлепшым футбольным клюбам сьвету ў ліпені названы барысаўскі БАТЭ. З 173-га месца каманда ўзьнялася адразу на 93-е! Пра гэта сьведчыць сусьветны рэйтынг футбольных клюбаў, які сёньня быў абноўлены Міжнароднай фэдэрацыяй футбольнай гісторыі і статыстыкі.

Нагадаем, такому посьпеху барысаўцаў паспрыялі іх тры перамогі ў кваліфікацыйных гульнях Лігі чэмпіёнаў, асабліва апошняя — над знакамітым бэльгійскім «Андэрлехтам» на полі суперніка. Пакрыўджаны барысаўскай камандай бэльгійскі клюб па выніках ліпеня застаўся на 35-м месцы.

Першая дзясятка найлепшых футбольных клюбаў сьвету ў ліпені 2008 году выглядае наступным чынам:

1-е месца (1-е) Манчэстэр Юнайтэд (Вялікабрытанія)

2-е месца (4-е) Глазга Рэйнджэрз (Шатляндыя)

3-е месца (2-е) Чэлсі (Вялікабрытанія)

4-е месца (3-е) Баварыя (Нямеччына)

5-е месца (5-е) Барсэлёна (Гішпанія)

6-е месца (6-е) Рома (Італія)

7-е месца (7-е) Лівэрпуль (Вялікабрытанія)

8-е месца (8-е) Арсэнал (Вялікабрытанія)

9-е месца (9-е) Бока Хуніёрс (Аргентына)

10-е месца (10-е) Інтэрнацыянале (Італія).

Вышэй за беларускі клюб у табліцы разьмясьціліся расейскія піцерскі «Зэніт» (22/26) і маскоўскі «Спартак» (72/64), а таксама ўкраінскія данецкі Шахтар (40/36) ды кіеўскае «Дынама» (64/77).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?