Паліцыянты на грэцкім востраве Сантарыні падстрэлілі мужчыну, які, як мяркуюць, адразаў галаву ў сваёй дзяўчыны й хадзіў зь ейнай галавой у руках па вуліцах.

Як перадае карэспандэнт Бі-бі-сі ў Атэнах Малкалм Брабант, пераляканыя жыхары вострава, папулярнага між турыстаў, зачыніліся ў сваіх дамах і выклікалі паліцыю.

Паволде паведамленьняў, 35-гадовы мужчына, які сьцяў галаву ў настаўніцы, якой было ня больш як 30 гадоў, быў знаны як раўнівец і задзіра.

Прадстаўнік уладаў паведаміў грэцкай тэлевізіі, што мужчына аказаў супраціў паліцыянтам, якія спрабавалі яго арыштаваць, і параніў нажом твар аднаму зь іх.

Падазраваны кінуў адрэзаную галаву ў адну з паліцэйскіх машын, а пасьля забраўся ў паліцэйскі джып і паспрабаваў уцячы.

Аднак праз 400 мэтраў ён урэзаўся ў матацыкл, на якім ехалі дзве доктаркі. Абедзе жанчыны атрымалі сур’ёзныя раненьні.

Пасьля гэтага паліцыянты адкрылі агонь і нанесьлі падазраванаму пяць раненьняў.

Як сказаў адзін зь відавочцаў здарэньня, адна з куляў рыкашэтам трапіла нейкай жанчыне ў нагу й сківіцу.

Улады вырашылі даць вайсковы самалёт, каб выправіць падазраванага й некаторых параненых ім людзей у Атэны для правядзеньня тэрміновых апэрацый.

Паводле BBC Russian

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0