Злучаныя Штаты пакінуць у сіле санкцыі супраць Расіі, пакуль Масква не выканае ўмовы Мінскіх пагадненняў, а таксама пакуль не верне акупаваны Крымскі паўвостраў.

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан, які прымае ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін-сяброў NATO у Бруселі, паведамляе УП са спасылкай на сайт Дзярждэпа.

«Мы будзем працягваць заклікаць Расію да выканання мінскіх абавязацельстваў. Санкцыі ЗША застануцца, пакуль Масква не адменіць дзеянні, якія пацягнулі нашы санкцыі. Мы з трывогай адзначаем эскалацыю гвалту ўздоўж лініі судакранання і неаднаразовыя напады на грамадзянскую інфраструктуру сепаратысцкіх сіл, якія падтрымліваюцца Расіяй, што стварае падвышаную рызыку гуманітарнай катастрофы», — сказаў Тылерсан.

Ён заклікаў Расію выкарыстоўваць свой уплыў на сепаратыстаў, каб спыніць гвалт, спыніць кампанію нападаў і запалохвання назіральнікаў АБСЕ, і палегчыць доступ для выканання іх працы.

«Расія павінна зразумець, няма ніякіх падстаў, каб рухацца наперад па палітычных аспектах Мінскіх пагадненняў пакуль не мы не ўбачым незваротныя паляпшэнні сітуацыі ў галіне бяспекі», — сказаў Тылерсан.

Дзяржсакратар ЗША таксама пацвердзіў, што санкцыі, ўведзеныя за анексію Крыма, павінны заставацца ў сіле, пакуль Расія не верне паўвостраў пад кантроль Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?