На сродкі гарадзкога бюджэту Канатопу (Сумская вобласьць) спэцыяльным пад’ёмнікам абсталявалі мікрааўтобус для інвалідаў-вазочнікаў.

У г. Канатоп Сумскай вобласьці Ўкраіны пачала працу сацыяльная таксоўка для асобаў з абмежаванымі фізычнымі здольнасьцямі, перадае Данкор-онлайн. На сродкі гарадзкога бюджэту спэцыяльным пад’ёмнікам абсталявалі мікрааўтобус для інвалідаў-вазочнікаў. Цяпер інваліду дастаткова патэлефанаваць у тэрытарыяльны цэнтар сацыяльнага абслугоўваньня пэнсіянэраў і адзінокіх непрацаздольных грамадзянаў, каб без праблемаў патрапіць ў патрэбную кропку гораду. Для тых, хто знаходзіцца ў Цэнтры на ўліку, дзейнічаюць ільготы, а інваліды-вазочнікі раз на месяц могуць скарыстацца паслугамі таксоўкі бясплатна.

Паводле Данкор-онлайн

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0