Былы дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Майкл Флін у сваёй першапачатковай дэкларацыі схаваў плацяжы, атрыманыя ў 2015 годзе ад расейскіх кампаній, у прыватнасці ад тэлеканала RT, «Лабараторыі Касперскага» і авіякампаніі «Волга-Днепр». Пра гэта паведамляе The Washington Post са спасылкай на апублікаваныя Белым домам дакументы.

У прыватнасці, Белы дом апублікаваў дзве дэкларацыі. Адна з іх падпісана Флінам 11 лютага яшчэ да адстаўкі, другая - 31 сакавіка. У другой былы дарадца прэзідэнта паказаў, што атрымліваў ганарары за выступы на мерапрыемствах, арганізаваных расійскім тэлеканалам RT, амерыканскай даччынай кампаніяй «Лабараторыі Касперскага» і амерыканскай кампаніяй, звязанай з грузавым авіяперавозчыкам «Волга-Днепр».

Колькі менавіта атрымаў Флін за супрацоўніцтва з гэтымі кампаніямі, у дэкларацыі не ўказвалася, але пералічаныя даходы былі пазначаны ў раздзеле «крыніцы даходу, якія перавышаюць $ 5 тыс. у год».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?