Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян.
У парламент Арменіі праходзяць чатыры партыі, а лідзіруе кіруючая Рэспубліканская партыя з 49% галасоў, паказваюць вынікі падліку галасоў, паведаміла News.am.
Другое месца з 28%, па дадзеных апытання, у «Блока Царукяна». Трэці радок займае апазіцыйны блок «Елк» («Выйсце») — 8%. «Елк» — адзіная сіла, якая выступае за інтэграцыю з Еўрапейскім саюзам, а не Еўразійскім саюзам. На чацвёртай пазіцыі — падкантрольная ўладам Армянская рэвалюцыйная федэрацыя Дашнакцуцюн з 7%.
Для праходжання ў парламент партыям неабходна набраць больш за 5% галасоў, партыйным блокам — больш за 7%.
Арменія — адзін з самых верных саюзнікаў Расіі, яна ўваходзіць ва ўсе інтэграцыйныя структуры, створаныя Масквой.