Украінская стане 25‑мовай, на якой выпускаецца часопіс National Geographic. Гэткае рашэньне прынялі на сустрэчы зь міністрам замежных справаў Украіны прадстаўнікі нацыянальнага геаграфічнага таварыства ЗША.

National Geographic — бадай, найзнаны ў сьвеце навукова‑папулярны часопіс. Мэтавую аўдыторыю выданьня акрэсьліў яшчэ ў 1888 г адзін зь яго заснавальнікаў, дарадца прэзыдэнта і бізнэсовец Г.Г.Хабард:

«Мая цікавасьць да геаграфіі такая ж, як у кожнага адукаванага чалавека».

Сёньня кола чытачоў папяровай вэрсіі часопісу ў сьвеце складае каля 250 млн, яшчэ 200 млн глядзяць тэлеканал National Geographic Channel, а 44 млн чалавек наведвае сайт nationalgeographic.com. Чытачы часопісу ва Ўкраіне дагэтуль карысталіся яго расейскамоўнай версіяй, што выходзіць з 2003 г.

Апрача пытаньня выпуску часопісу па‑ўкраінску, на сустрэчы ў МЗС абмяркоўваліся магчымасьці ўдзелу амэрыканскіх акеанографаў, што да стварэньня ў Крыме Марскога музэю Ўкраіны і сумеснага пошуку ў Чорным моры аб’ектаў культурнае спадчыны.

pic.org.ua via Susvet.Info

Глядзі яшчэ:
Першы глянцавы часопіс для «пані» па-ўкраінску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0