Грамадства1212

«Тут я прынясу больш карысці, чым на плошчы». Месяц працы апазіцыянера ў вясковым цэнтры культуры

У сакавіку ў вёсцы Побалава ў Рагачоўскім раёне пачаў працаваць новы дырэктар Цэнтра культуры і адпачынку Дзяніс Дашкевіч. Падзея была б шараговай, калі б не адно «але»: за Дзянісам даўно замацаваўся імідж галоўнага мясцовага апазіцыянера, а тут яго нечакана ўзялі на пасаду, дзейнасць якой кантралюе аддзел ідэалогіі.

«Я падумаў, што гэта жарт»

Дзяніс скончыў каледж мастацтваў імя Н. Сакалоўскага ў Гомелі, адбыў размеркаванне ў Брагіне. Пазней ён спрабаваў шукаць працу самастойна ў Рагачове (пераехаць туды вымусілі сямейныя абставіны), але безвынікова. Прычына таму — і агульная эканамічная сітуацыя, і, на думку хлопца, яго палітычныя погляды.

Дэмакратычны актывіст ад партыі БХД не збіраўся не па сваёй віне станавіцца «дармаедам» і, як толькі ў іх райвыканкам прыехаў чыноўнік з Адміністрацыі прэзідэнта, пайшоў да яго на прыём. Амаль адразу пасля гэтага хлопца ўладкавалі ў Побалаўскі сельскі цэнтр культуры і адпачынку.

«Такая навіна стала шокам нават для мяне. Спачатку я падумаў, што гэта нейкі жарт», — згадвае новаспечаны дырэктар.

«Можа, яны думалі, што я адмоўлюся ехаць у вёску, але, па-першае, не бачу нічога дрэннага ў невялікіх населеных пунктах. Па-другое, для мяне гэта эксперымент: ці зможа чалавек з альтэрнатыўнымі поглядамі змяніць нешта хаця б у межах пасёлка? Таксама мне вельмі цікава на свае вочы ўбачыць, як працуе дзяржаўная сістэма: звычайна падобная інфармацыя мае закрыты характар».

«Мясцовыя глядзелі коса толькі першыя шэсць гадзін»

Акрамя таго, што Дзяніс актыўна выказвае свае погляды ў сацсетках, ён яшчэ кіруе так званым народным парталам «Рагачоў Анлайн», які, у адрозненне ад мясцовай афіцыйнай газеты, можа дазволіць сабе любыя тэмы і крытыку. Прысутнасць такога чалавека побач не ўзрадавала старшыню Побалаўскага сельскага савета Таццяну Антушэвіч: «На нашых планёрках мне забаранілі выкарыстоўваць ноўтбук, чамусьці палічыўшы, што буду весці стрымы». Сітуацыя абвастрылася, калі Дашкевіч не дазволіў сваім падначаленым ісці на так званыя суботнікі, якія старшыня часта праводзіць у працоўны час. З астатнімі жыхарамі Дашкевіч хутка выбудаваў дыялог.

«У мяне быў імідж апазіцыянера, «бандэраўца». Калі я толькі прыехаў, людзі ставіліся да мяне з недаверам». Аднак ужо праз месяц побалаўцы, наадварот, пацягнуліся да новенькага, пачалі дзяліцца асабістымі праблемамі, выказваць набалелае».

Чаго ж паспеў дасягнуць былы «дармаед» за месяц працы ў галіне культуры? Большую частку часу адняла праца з паперкамі, але ёсць і практычныя вынікі. У Побалаве пачала працаваць студыя графічнага дызайну, дзе вучаць асновам фота і відэа. Папулярнасцю карыстаюцца аб'яднанне праграмістаў-пачаткоўцаў, курсы па гітары. Усё больш людзей наведвае дыскатэкі і рэтра-вечарыны па суботах: мясцовым жыхарам нават дазволілі адпачываць да дзвюх гадзін ночы, што раней было немагчымым. У хуткім часе Дашкевіч хоча арганізаваць курсы камп'ютарнай пісьменнасці для людзей сталага ўзросту. А яшчэ марыць пра асаблівыя мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай мове.

«Першае, што я зрабіў, калі прыехаў сюды, гэта наўпрост спытаў у мясцовых жыхароў, моладзі, чаго ім не хапае.

Я ведаю калег, якія робяць 300 мерапрыемстваў на год толькі для прыгожай справаздачы. Гэта можа быць, напрыклад, выстава, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, з адным плакатам і кніжкай. На яе дакладна ніхто не прыйдзе, але яна ж была! У нашым цэнтры культуры па выніках месяца колькасць мерапрыемстваў знізілася, затое стала больш наведвальнікаў».

«Мы — адсталая краіна, таму трэба спяшацца»

Як толькі высветлілася, на якой пасадзе будзе працаваць актывіст Дзяніс Дашкевіч, некаторыя з людзей абурыліся: знайшліся тыя, хто ўспрыняў гэта як здраду, мяркуючы, што немагчыма захаваць сваю грамадзянскую пазіцыю, пачаўшы працаваць у дзяржаўнай сістэме. Вырашальным момантам у тым, каб упэўніцца ў гэтым, для такіх побалаўцаў стала рагачоўская акцыя пратэсту супраць дэкрэта №3, якую Дзяніс Дашкевіч, як адзіны на раён актывіст, павінен быў узначаліць. Аднак 12 сакавіка ён туды не прыехаў.

«Улада паставіла задачу, каб мяне на акцыі не было, і яна яе выканала. У той дзень да нас знянацку прыехала праверка, якую, як дзяржслужачы, я ігнараваць не мог: толькі б падмацаваў імідж апазіцыянераў як ненадзейных людзей. Адна з маіх асноўных мэтаў зараз — прадэманстраваць хаця б мясцоваму насельніцтву, што і ў апазіцыі ёсць разумныя людзі, якіх можна і трэба пускаць працаваць у розныя структуры. Мае эфектыўныя дзеянні на месцы прынясуць людзям больш карысці, чым выступ на Плошчы, так мне здаецца».

Дзяніс кажа, што не ведае, наколькі кіраўніцтву раёна і далей будзе падабацца яго схема працы: пакуль у яго нават не скончыўся трохмесячны выпрабавальны тэрмін. Упэўненасці ў заўтрашнім дні няма. Але сам ён хоча зрабіць для Побалава як мага больш.

«Адзін з чыноўнікаў зрабіў мне заўвагу: маўляў, рабі ўсё паступова, куды ты ляціш? Але ж мы і так адстаём шмат ад якіх краін у развіцці, чаго чакаць? Наадварот, трэба спяшацца, каб не сутыкнуцца з пунктам незвароту».

Пра сваю дзейнасць у Побалаве Дзяніс Дашкевіч нават здымае відэаблог. Зацаніце!

Каментары12

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →