Беларуская чыгунка з 4 чэрвеня адкрывае новы летні маршрут да ўзбярэжжа Азоўскага мора, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

«Беларуская чыгунка ў летнім сезоне 2017 года прапануе пасажырам новы маршрут для праезду да ўзбярэжжа Азоўскага мора Мінск—Бярдзянск. Бесперасадачныя плацкартавыя вагоны будуць курсаваць з 4 чэрвеня па 30 жніўня ў складзе цягніка №100 па цотных чыслах», — растлумачылі ў прэс-цэнтры.

Цягнік будзе адпраўляцца з Мінска ў 7.44 і прыбываць у Бярдзянск на наступныя суткі ў 15.35. У зваротным кірунку з Бярдзянска вагоны будуць адпраўляцца ў складзе цягніка №608 Бярдзянск—Запарожжа па няцотных чыслах ў 16.10 і прыбываць у сталіцу Беларусі праз суткі ў 00.10.

Продаж квіткоў пачнецца за 45 сутак да адпраўлення цягніка.

У БЧ нагадалі, што ў 2017 годзе для пасажыраў, якія жадаюць аб'яднацца ў арганізаваныя групы колькасцю ад 10 да 24 чалавек (дарослых, якія аплацілі праезд), прадастаўляецца зніжка ў памеры 20% ад агульнай кошту праезду. Пры колькасці групы 25 чалавек і больш зніжка складзе 30%.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце БЧ, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0