Нямецкі ўрад у сераду ўхваліў ўвядзенне штрафаў на суму да 53 млн даляраў супраць сацыяльных сетак, якія не будуць выдаляць паведамленні і фэйкавыя навіны, якія распальваюць нянавісць, пасля скаргаў карыстальнікаў.
«Злачынства на глебе нянавісці, з якімі недастаткова эфектыўна змагаюцца, уяўляюць велізарную небяспеку для мірнага адзінства свабоднага, адкрытага і дэмакратычнага грамадства», — цытуе ВВС заяву кабінета міністраў.
З тых часоў як у Германію ў 2015 годзе прыбыло больш за мільён мігрантаў, колькасць распальваючых варожасць нападак у сацыяльных сетках вырасла ў шмат разоў.
Урад некалькі разоў папярэджваў інтэрнэт-кампаніі, што яны недастаткова эфектыўна змагаюцца з падобным кантэнтам.
Акрамя таго, у верасні гэтага года ў Германіі пройдуць выбары. Многія нямецкія палітыкі асцерагаюцца, што перад выбарамі ў сацыяльных сетках з'явіцца мноства лжывай інфармацыі.
У выпадку, калі законапраект атрымае ўхваленне парламента, у сацсетак будзе толькі 24 гадзіны пасля паступлення скаргі, каб выдаліць допісы, якія адкрыта парушаюць нямецкі закон.
Законапраект, ухвалены кабінетам міністраў, таксама тычыцца дзіцячай парнаграфіі і дзейнасці, звязанай з тэрарызмам, у інтэрнэце.
У Германіі ўжо дзейнічае адзін з самых жорсткіх у свеце законаў аб агрэсіўнай рыторыцы, які тычыцца распаўсюджвання зневажальных звестак, паклёпу, падбухторванняў і пагроз.