Першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі стаў старшынёй назіральнай рады Беларусбанка. Такая інфармацыя размешчаныя на сайце банка.

«На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне назіральнай рады, на якім былі абраныя старшыня і намеснікі старшыні назіральнай рады банка. Старшынёй рады стаў першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі», — гаворыцца ў паведамленні.

Першым намеснікам старшыні назіральнай рады абраны міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, намеснікам старшыні - старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?