Фота: kremlinrus.ru

Самыя салодкія сны — увосень

Кожны месяц жыхары Беларусі задаюць «Яндэксу» больш за 500 тысяч запытаў са словамі «сон», «соннік», «да чаго сніцца». Цікавасць да гэтага трохі спадае ў траўні, а ў кастрычніку і лістападзе, наадварот, узрастае.

Сюжэты бываюць як самыя простыя (да чаго сніцца цяжарнасць), так і нечаканыя: «да чаго сніцца выцягваць белыя ніткі з пярэдніх зубоў», «тата абуў мае белыя красоўкі».

Топ-10 запытаў пра сны ад «Яндэкса»

Часцей за ўсё беларусы шукаюць трактоўку наступных з’яў і рэчаў:

  1. цяжарнасць;
  2. рыба;
  3. былы хлопец / дзяўчына;
  4. вяселле;
  5. змяя;
  6. нябожчык;
  7. дзіця / немаўля;
  8. кот;
  9. кроў;
  10. зубы.

Цікава, што нашы землякі цікавяцца не толькі ўласнымі, але і снамі іншых людзей і нават жывёл. Вось толькі некаторыя прыклады: да чаго прыснілася, што ў сына выпаў зуб, што сніцца коткам і мядзведзям.

А вось некалькі свежых запытаў ад жыхароў Беларусі:

  • скрозь сон здалося, што дакрануліся;
  • чаму сніцца, што я нараджаю ўнука;
  • белых шарыкаў 14, а зялёных на 2 больш, чым чырвоных, сон;
  • што значыць, калі сніцца кураня;
  • да чаго сніцца, што рукі валодаюць магічнымі здольнасцямі;
  • калі сніцца, што незнаёмы хлопец дорыць свой дом;
  • бачыць сон: прыляцелі 3 буслы, што значыць;
  • да чаго сніцца адчуванне, што едзеш на кані;
  • што значыць, калі табе прыснілася, як вылупліваюцца качкі;
  • да чаго сніцца, што каханка стала мышшу;
  • дзяўчыне сніцца, што яна абдымае бярозу;
  • хачу, каб прысніўся жудасны сон.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?