Жыхар Оршы асуджаны да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за забойства з асаблівай жорсткасцю. Пра гэта БЕЛТА паведаміла пракурор аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах пракуратуры Віцебскай вобласці Ганна Тылец.

Прысуд па п. 6 ч. 2 арт. 139 (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю) КК РБ вынесены ў Оршы судовай калегіяй па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда.

Трагедыя здарылася ў ліпені 2016 года ў Оршы. П'яны 22-гадовы трактарыст забіў знаёмага цвікадзёрам. Высветлена, што кампанія некалькі дзён ужывала спіртныя напоі, застолле перарасло ў сварку паміж двума маладымі людзьмі. У выніку хлопец у сваёй кватэры праламаў галаву таварышу 1990 года нараджэння — было нанесена не менш за 10 удараў. Прычынай смерці стала адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, распавяла Ганна Тылец.

Малады чалавек меў намер пазбавіцца ад цела — выклікаў таксі, а сам стаў заварочваць цела ў дыван, каб павезці далей ад жылля. Рэалізаваць план не ўдалося — кіроўца таксі западозрыў нядобрае і з'ехаў без кліента. Праз некаторы час хлопец сам паведаміў у міліцыю пра здарэнне.

У законную сілу прысуд яшчэ не ўступіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0