Французскія навукоўцы з горада Тулуза адкрылі незвычайную вакансію. Ім патрэбныя добраахвотнікі, якія змогуць 2 месяцы ляжаць у ложку. Прапануюць добрую кампенсацыю, піша «Новое Время».
medes.fr
Для таго, каб прыняць удзел у праграме, узрост кандыдата павінен быць ад 25 да 40 гадоў, а індэкс вагі ў межах ад 22 да 27.
Эксперымент праводзіцца для стварэння стану арганізма, блізкага да таго, у якім знаходзяцца касманаўты ў бязважкасці. Паддоследныя павінны будуць 60 дзён ляжаць на ложку пад нахілам, каб ногі былі вышэй за тулава. Есці і мыцца ім таксама прыйдзецца лежачы. Навукоўцы абяцаюць заплаціць 16 тысяч еўра, але на працягу чатырох гадоў.
Падаць заяўку можна на сайце інстытута.
0
0
0
0
0
0