Улады кантона Жэнева змянілі старое правіла, каб дазволіць жанчынам загараць і купацца ў Жэнеўскім возеры і рацэ Рона топлес. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на The Local.
wikipedia.org
Правіла, якое забараняла купацца ў возеры і рэках кантона, не будучы апранутым у купальны касцюм або плаўкі (для мужчын) было ўведзенае ў 1929 годзе. Зыходзячы з гэтага, паліцыя магла штрафаваць жанчын, якія купаліся або загаралі топлес.
Змяніць сітуацыю ўдалося дзякуючы петыцыі, якую падпісалі 233 мясцовыя жыхары. На думку аўтараў петыцыі, старое правіла зневажальнае і недарэчнае. Па меншай меры, дзве жанчыны мінулым летам сутыкнуліся з вымовай ад паліцыі. «Мы аслабім нашы маральныя прынцыпы ў дачыненні да верхняй часткі цела», — паведаміў кіраўнік урада кантона Франсуа Ланшамп.
У Швейцарыі няма федэральнага закона, які рэгулюе публічнае агаленне. Яно рэгулюецца ўмовамі прыстойнасці, хоць стаўленне да гэтага змяняецца ў залежнасці ад кантона.
Загараць і купацца топлес незвычайна ў многіх краінах заходняга свету, уключаючы Вялікабрытанію, у той жа час, гэта звычайная практыка для жанчын у некаторых частках Еўропы, напрыклад у Францыі і Іспаніі. У некаторых краінах, уключаючы Германію і Аўстрыю, лічыцца нармальным загараць цалкам аголенай.