ЗША выпусцілі 59 крылатых ракет «Тамагаўк» па вайсковых аэрадромах у цэнтральнай Сірыі. Гэта больш крылатых ракет, чым Расія ўжыла ў Сірыі за ўвесь час свайго ўмяшання. Сірыя не здолела збіць ніводную ракету. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў гэты ракетны ўдар адплатай за хімічную атаку ў правінцыі Ідліб у аўторак.

Заходнія краіны абвінавачваюць у гэтай газавай атацы, ахвярамі якой сталі дзясяткі мірных жыхароў, рэжым Башара Асада.

Як паведамілі амерыканскія чыноўнікі, атацы караблёў з Міжземнага мора падвергліся некалькі сірыйскіх вайсковых аб'ектаў на тэрыторыі авіябазы — узлётна-пасадачныя палосы, самалёты і верталёты, а таксама заправачныя станцыі.

Становішча ў Сірыі: карта Ройтэрз. Зялёным абазначаны тэрыторыі, якія кантралююць Башар Асад, расійскі і іранскі экспедыцыйны корпус. Ружовым — сірыйскія паўстанцы. Шэрым — тэрарыстычная Ісламская дзяржава. Жоўтым — курды. Аэрадром Аль-Шайхат, па якім ударылі амерыканцы, размешчаны ў цэнтры краіны. Горад Хан-Джэйхун, па якім быў нанесены ўдар з ужыццём хімічнай зброі, знаходзіцца ў правінцыі Ідліб на поўначы.

Становішча ў Сірыі: карта Ройтэрз. Зялёным абазначаны тэрыторыі, якія кантралююць Башар Асад, расійскі і іранскі экспедыцыйны корпус. Ружовым — сірыйскія паўстанцы. Шэрым — тэрарыстычная Ісламская дзяржава. Жоўтым — курды. Аэрадром Аль-Шайхат, па якім ударылі амерыканцы, размешчаны ў цэнтры краіны. Горад Хан-Джэйхун, па якім быў нанесены ўдар з ужыццём хімічнай зброі, знаходзіцца ў правінцыі Ідліб на поўначы.

Паводле яго слоў, ракетныя ўдары не нацэлены на расійскія ваенныя аб'екты ў Сірыі.

ЗША папярэдзілі аб планаванай аперацыі шэраг краін, у лік якіх Расія не ўваходзіць, цытуе тэлеканал Сі-эн-эн неназванага супрацоўніка адміністрацыі Белага дома.

Паводле інфармацыі карэспандэнта часопіса «Тайм» у Белым доме, да пачатку ваеннай аперацыі Дональд Трамп не тэлефанаваў Уладзіміру Пуціну.

Між тым, як паведаміў СМІ прадстаўнік Пентагона, на авіябазе дыслакавалася група расіянаў, але ЗША загадзя папярэдзілі іх аб удары.

Чытайце таксама: Што ўяўляюць сабой амерыканскія крылатыя ракеты «Тамагаўк»

Сірыйскае дзяржаўнае тэлебачанне пацвердзіла, што нападу падверглася авіябаза. У заяве сірыйскага ТБ гаворыцца пра амерыканскую агрэсію.

Неўзабаве пасля першых паведамленняў аб пачатку ваеннай аперацыі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў са зваротам да нацыі.

«Сёння я заклікаю ўсе цывілізаваныя краіны знайсці спосаб пакончыць з разнёй і кровапраліццем у Сірыі», — пачаў свой зварот амерыканскі прэзідэнт.

«Прадухіленне распаўсюджвання і выкарыстання хімічнай зброі ўяўляе жыццёва важную цікавасць для нацыянальнай бяспекі Злучаных Штатаў», — працягнуў ён.

«Не падлягае сумневу той факт, што Сірыя выкарыстала забароненую хімічную зброю, парушыўшы свае абавязацельствы ў рамках Канвенцыі па хімічнай зброі, і праігнаравала настойлівыя патрабаванні Рады Бяспекі ААН», — сказаў Трамп.

«Усе спробы ў папярэднія гады змяніць паводзіны Асада праваліліся, і праваліліся з трэскам. У выніку працягвае паглыбляцца крызіс з бежанцамі, у рэгіёне працягваецца дэстабілізацыя, якая пагражае Злучаным Штатам і іх саюзнікам», — сказаў ён.

Пытанне журналіста «Якое юрыдычнае абгрунтаванне ваенных удараў?» Дональд Трамп пакінуў без адказу, пасля чаго пакінуў залу.

Трамп знаходзіўся ў сваім фларыдскім маёнтку Мар-а-Лага.

Намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН заявіў, што ЗША варта «падумаць пра негатыўныя наступствы» ў выпадку магчымых амерыканскіх авіяўдараў па Сірыі.

«У выпадку пачатку ваенных дзеянняў уся адказнасць кладзецца на плечы тых, хто ініцыяваў такую сумнеўную і жудасную кампанію, — заявіў Уладзімір Сафронкаў пасля закрытага пасяджэння Рады Бяспекі ААН па сітуацыі ў Сірыі.

На ўдакладняючае пытанне журналістаў, якімі могуць быць негатыўныя наступствы, Сафронкаў сказаў: «Паглядзіце на Ірак, паглядзіце на Лівію».

Амерыканскія крыніцы паведамляюць, што ракеты былі скіраваныя на тыя аб'екты вайсковай базы, дзе не было расійскіх дарадцаў, прысутных у Сірыі.

Чыноўнік Пентагона заявіў, што ўдар быў разавы, працягу авіяўдараў не плануецца.

Удар быў нанесены ў час, калі Трамп праводзіў сустрэчу з кіраўніком Кітая Сі Цзіньпінем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?