Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць адно з самых вялікіх святаў — Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы.

Гэтае свята ўстаноўлена ў памяць пра падзею, калі архангел Гаўрыіл, пасланы Богам у горад Назарэт, апавясціў Дзеву Марыю аб бязгрэшным зачацці і нараджэнні ёю Сына Усявышняга. Лічыцца, што менавіта ў гэты дзень на Марыю сышоў Дух Святы і яна зачала Богадзіця Ісуса.

Слова «дабравешчанне» азначае «добрая, радасная вестка», вестка пра тое, што пачалося вызваленне чалавечага роду ад граху і вечнай смерці.

Дабравешчанне таксама супадае ў народным уяўленні з пачаткам вясны.

Пасля гэтага дня пачыналіся сельскагаспадарчыя работы, у гэты дзень чакалі прылёту птушак.

У нядзелю, 9 красавіка, усе хрысціяне — і праваслаўныя, і рыма-каталікі і грэка-каталікі, і пратэстанты — будуць святкаваць Вербніцу, а праз тыдзень, 16 красавіка, — Вялікдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0