Крылатыя ракеты, выпушчаныя з амерыканскіх ваенных караблёў, вывелі са строю ўсе самалёты на сірыйскай урадавай базе Шайрат. Пра гэта паведаміў супрацоўнік авіябазы.

У сваю чаргу ліванскі тэлеканал «Аль-Маядзін», паведамляе Reuters, таксама са спасылкай на крыніцы абвясціў, што перад авіяўдарам большасць самалётаў з базы Шайрат былі эвакуяваныя.

Па дадзеных «Аль-Маядзін», на базе Шайрат ў выніку авіяўдару загінулі пяць чалавек. Колькасць ахвяр, дадаў тэлеканал, удакладняецца, аднак яна наўрад ці моцна ўзрасце. Сірыйская праваабарончая арганізацыя Syrian Observatory of Human Rights, якая базуецца ў Лондане, паведаміла пра як мінімум 4 загінулых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0