Аляксандр Лукашэнка правядзе сёння нараду аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з выставай навуковых і навукова-тэхнічных дасягненняў, якая праходзіць у будынку Прэзідыума НАН Беларусі. Свае найноўшыя распрацоўкі прадставяць арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук, Міністэрства адукацыі, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства аховы здароўя, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, Міністэрства абароны, Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, а таксама інавацыйных прадпрыемстваў.

Усяго экспазіцыя складаецца з 150 найноўшых экспанатаў, якія дэманструюць вынікі навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічныя распрацоўкі за апошнія два гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0