Пра гэта БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар КУП «Мінскі метрапалітэн» Андрэй Кузьмін.
«Інцыдэнт адбыўся сёння ў 7.15. Падчас надгляду на ст. «Маскоўская» 40-гадовы мінчанін заявіў, што ў яго ў заплечніку знаходзіцца бомба. Было ўстаноўлена, што ніякага выбуховага прыстасавання ў яго пры сабе не мелася», - адзначыў Андрэй Кузьмін.
Правапарушальнік затрыманы і накіраваны для далейшага разгляду ў міліцыю.
З пачатку 2017 года гэта ўжо пятае паведамленне пра бомбу ў метро.