У Вялікабрытаніі ў бальніцы памерла 31-гадовая грамадзянка Румыніі Андрэа Крысця, якая пацярпела ў выніку тэракту ля будынка брытанскага парламента 22 сакавіка.

Яна стала пятай загінулай у выніку тэракту. Увесь час пасля нападу яна знаходзілася ў крытычным стане без прытомнасці.

Крысця была на Вестмінстэрскім мосце разам са сваім сябрам, калі тэрарыст Халід Масуд пачаў збіваць на машыне пешаходаў. У выніку атакі яна ўпала ў раку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0