У адной з інтэрнэт-суполак «УКантакце» з'явілася відэа з пікета, які правялі 2 красавіка ў цэнтры Мінска актывісты прарасійскага «Нацыянальнага вызваленчага руху» («НОД»).

Мерапрыемства праходзіла ў форме спеваў песняў пад гітару, пасля некаторыя ўдзельнікі разгарнулі расійскія сцягі, быў і адзін беларускі.

Нагодай для выхаду на плошчу стаў «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі». Праўда, не ўсе актывісты здолелі далучыцца да акцыі — двое з іх у дадзены момант яшчэ знаходзяцца на сутках». 

Адметны лагатып на відэа — герб БССР з надпісам «Антимойдан». 

«НОД» — прарасійскі рух, які вядомы падтрымкай баевікоў Данбаса і непрыняццем «заходняга» ладу жыцця.

Раней «нодаўцы» ўжо збіраліся на пікеты ў Мінску, за што атрымалі штрафы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?