Фота Сяргея Гудзіліна
За акцыю, што прайшла ў мінулую пятніцу 31 сакавіка каля будынка КДБ у знак салідарнасці з затрыманымі па справе патрыётаў, Павел Севярынец аштрафаваны на 50 базавых велічыняў (1 150 рублёў). Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла яго жонка Вольга.
Павел быў у мінулую пятніцу асуджаны на 10 сутак за акцыю ў Курапатах, але не быў адразу затрыманы. Увечары гэтага ж дня ён узяў удзел у акцыі салідарнасці з затрыманымі, што прайшла каля будынка КДБ. У выніку быў затрыманы, але адпраўлены на Акрэсціна адбываць суткі за акцыю ў Курапатах.
Севярынец, нагадаем, таксама правёў 15 сутак, з 12 па 27 сакавіка, за удзел у Маршы недармаедаў у Оршы.
0
0
0
0
0
0