president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Расія не гатовая да фарміравання «сапраўднай» Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Мір».
«Мы сёння да гэтага не гатовыя, і не столькі беларусы, колькі расіяне, расійскае кіраўніцтва», — адзначыў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, краіны павінны былі правесці рэферэндум і ўстанавіць агульнае заканадаўства, у тым ліку і Канстытуцыю, але не зрабілі гэтага «у свой час». Кіраўнік Беларусі заявіў, што краіны «пабралі асобныя пытанні і пачалі іх вырашаць».
Лукашэнка дадаў, што краіны павінны вырашыць пытанне аб роўных умовах для функцыянавання вытворчасці. «Якія тут роўныя ўмовы, калі мы ў пяць разоў атрымліваем, прадпрыемствы нашы, прыродны газ даражэй, чым Расія?» - сказаў ён.