У Беларусі ўводзяць новыя пенсійныя пасведчанні. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 6 красавіка № 255. Гэтым дакументам зацверджаны формы пенсійнага пасведчання і пенсійнага пасведчання тым беларусам, якія атрымліваюць пенсію за асаблівыя заслугі перад краінай.

Старыя пенсійныя пасведчанні будуць лічыцца сапраўднымі, яны не падлягаюць абмену на новыя.

Забяспечыць выдачу пенсійных пасведчанняў па новых формах пасля выкарыстання бланкаў пенсійных пасведчанняў узору даручылі Мінпрацы. Ведамству таксама трэба арганізаваць выраб у неабходнай колькасці пенсійных пасведчанняў па зацверджаных формах за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты. Акрамя таго, Мінпрацы даручылі на працягу двух месяцаў прывесці свае нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з гэтай пастановай.

Змены ўступаюць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?