«Наша ніва» пісала гісторыю натарыуса, якую шпіталізавалі праз праблемы з псіхікай. Адзін з прысутных на месцы падзей рабіў спробу перашкодзіць працы журналіста.

Як выявілася, гэта быў Артур Стрэх — былы прэс-сакратар КДБ, які займаў пасаду да прызначэння Дзмітрыя Пабяржына. 

Як вынікае з інфармацыі на сайце Беларускай натарыяльнай палаты, цяпер Стрэх займае там пасаду памочніка старшыні і, адначасова, адказнага па сувязях з грамадскасцю. 

Артур Стрэх.

Таксама ён няблага гуляе ў настольны хакей на міжнародных турнірах натарыусаў. 

Як склаліся лёсы ранейшых прэс-сакратароў спецслужбы? 

Яшчэ адзін былы прэс-сакратар Аляксандр Базанаў паспеў пабыць кіраўніком Інфармацыйна-аналітычнага цэнтры пры Адміністрацыі прэзідэнта, а цяпер «каардынуе работу па ўзаемадзенні з органамі дзяржаўнага кіравання» у «Белтэлекаме», а таксама адказвае за стварэнне станоўчага іміджа гэтага прадпрыемства. 

Аляксандр Базанаў.

Але калі вышэйпералічаныя былыя КДБісты займаюць не вельмі публічныя пасады, то адзін з іх экс-калег, Андрэй Качура, пайшоў у журналістыку.

Пасля працы ў прэс-групе ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці ён узначаліў карэспандэнцкі пункт тэлеканала «Расія» ў Мінску. А цяпер займае пост кіраўніка беларускай службы расійскага інфармацыйнага агенцтва «Спутнік» і перыядычна вядзе там уласныя перадачы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?