«Беларускі бок вельмі занепакоены эскалацыяй напружанасці ў Сірыі. Зыходзім з неабходнасці безумоўнага захавання нормаў міжнароднага права і недапушчальнасці аднабаковых дзеянняў без санкцыі Рады Бяспекі ААН.

Заклікаем усе бакі, якія маюць дачыненне, распачаць дзейсныя меры па дээскалацыі канфлікту і працягнуць пошук шляхоў яго ўрэгулявання за сталом перамоў.

Любыя абвінавачванні ў выкарыстанні забароненых метадаў і сродкаў вядзення вайны павінны быць пацверджаныя кампетэнтнымі заключэннямі інстытутаў ААН, у прыватнасці Арганізацыяй па забароне хімічнай зброі. Мы чакаем ад гэтай Арганізацыі справаздач з адназначным пацвярджэннем фактаў, якія тычацца прымянення хімічнай зброі ў правінцыі Ідліб, Сірыя.

Прымаючы актыўны ўдзел у рабоце Арганізацыі па забароне хімічнай зброі, беларускі бок у чарговы раз пацвярджае сваю паслядоўную пазіцыю аб недапушчальнасці выкарыстання хімічнай зброі нідзе, нікім і ні пры якіх умовах. Усе такія факты павінны быць старанна расследаваныя, а вінаватыя прыцягнутыя да адказнасці «, — гаворыцца ў каментары.

TUT.BY звярнуў увагу, што ў каментары МЗС Беларусі, у адрозненне ад шматлікіх каментароў у Расіі, не згадваецца ЗША.

Масква назвала дзеянні Вашынгтона «агрэсіяй па надуманых падставах» і прыпыніла мемарандум аб прадухіленні інцыдэнтаў і забеспячэнні бяспекі палётаў авіяцыі ў Сірыі.

Нагадаем, у ноч на 7 красавіка ЗША нанеслі ўдар па аэрадроме Шайрат ВПС Сірыі ў правінцыі Хомс. Па дадзеных Пентагона, па тэрыторыі авіябазы было выпушчана 59 крылатых ракет «Тамагаўк». Дональд Трамп выступіў з заявай, у якой патлумачыў, што такое рашэнне прыняў пасля таго, як рэжым Асада ажыццявіў хімічную атаку ў правінцыі Ідліб.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?