Архіўнае фота: Сяргей Гудзілін.
Нагадаем, у студзені інвестара «Мотавела» Аляксандра Мураўёва прызналі вінаватым па ўсіх злачынствах, якія яму ставіліся ў віну: махлярства (ч. 4 арт. 209), крадзеж (ч. 4 арт. 210), ухіленне ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243), арганізацыя і дапамога ў здзяйсненні злачынстваў (арт. 16). Яго прысудзілі да 11 гадоў калоніі (пракурор прасіў 12) і прызначылі канфіскацыю маёмасці — у тым ліку акцый «Мотавела».
Чытайце таксама:
Экс-кіраўнік «Мотавела» Аляксандр Мураўёў прысуджаны да 11 гадоў зняволення
Пад канфіскацыю патрапілі амаль 75 мільёнаў акцый «Мотавела», якія належаць кампаніям ATEC Investment і «РосинтехГрупп». Нагадаем, першай кіраваў сам Аляксандр Мураўёў, другой — яго брат Сяргей (якога следам за Аляксандрам у лютым судзілі да абмежавання волі за нявыплату падаткаў).





