У ноч на 8 красавіка памёр савецкі касманаўт Георгій Грэчка. Яму было 85 гадоў.
Фота: Якаў Князеў / ТАСС
Георгій Грэчка быў залічаны ў атрад касманаўтаў у 1968 годзе. Ён здзейсніў тры касмічныя палёты.
Яго другая экспедыцыя на арбітальнай станцыі «Салют-6» у 1977-1978 гадах была рэкорднай па часе — Грэчка і Юры Раманенка прабылі ў космасе 96 сутак і 10 гадзін.
Як адзначае радыё «Свабода», Георгі Грэчка нарадзіўся ў 1931 годзе ў Ленінградзе, ягоная маці была родам зь вёскі Капцэвічы пад Чашнікамі на Віцебшчыне.
У сваіх успамінах ён згадваў, што ў дзяцінстве часта гасьцяваў у беларускага дзядулі, у хаце якога не было ні электрычнасьці, ні газавай лямпы, ні сьвечак. «Хата асьвятлялася лучынай, пры якой дзед чытаў Біблію і «Ніву», — распавядаў касманаўт.
Апошні раз на радзіму маці ў Беларусь Георгі Грэчка прыяжджаў у 2011 годзе, калі адзначаў сваё 80-годзьдзе.





