Каля адной са станцый метро ў Осла паліцыя выявіла і абясшкодзіла выбуховае прыстасаваньне. Бомба, абвясцілі прадстаўнікі кіраўніцтва паліцыі Нарвегіі, была знойдзена каля станцыі метро «Грэнлан» у ноч на 9 красавіка.

Раён здарэння быў ачэплены, рэстараны і кавярні зачыненыя, людзі эвакуіраваныя. Бомба была падарваная пад кантролем сапёраў.

Кіраўнік паліцыі Осла Відар Педэрсен пацвердзіў, што выяўлены каля станцыі метро падазроны прадмет - выбуховае прыстасаванне.

Паліцыя таксама паведаміла аб затрыманні падазраванага, аднак ніякіх падрабязнасьцяў ні пра яго, ні пра выбуховую прыладу пакуль раскрываць не стала.

Нарвегія ўзмацніла меры бяспекі пасля таго, як у сталіцы суседняй Швецыі грузавік здзейсніў наўмысны наезд на пешаходаў, забіўшы 4 чалавек і параніўшы 14.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?