Ілля Івашка. Архіўнае фота.
Беларус Ілля Івашка, перамогшы аўстрыйца Геральда Мельцэра (7: 6 (7: 3), 3: 6, 6: 3, 6: 1), прынёс камандзе Беларусі пуцёўку ў плэй-оф Сусветнай групы Кубка Дэвіса.
Івашка выйграў у першым нядзельным матчы 2-га круга першай групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса Беларусь — Аўстрыя ў Мінску. Такім чынам, агульны лік сустрэчы стаў 3: 1.
Зборная Беларусі праз дзесяць гадоў атрымала шанец вярнуцца ў Сусветную групу.