Фота ТАСС.

Фота ТАСС.

Машыністы электрычкі, што сутыкнулася з цягніком Масква—Брэст, спрабавалі падмануць следства, паведамілі ў Следчым камітэце РФ. Паводле звестак следства, ніякага «чалавека, які перабягаў пуці» не было: у цягніка адмовілі штатныя тармазы, і таму машыністы ўжылі экстранае тармажэнне. А затым электрычка пачала адкочвацца назад.

Новую версію надзвычайнага здарэння на Беларускім кірунку МЖД агучыла ТАСС афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта РФ Святлана Пятрэнка. «Па выніках першапачатковых следчых дзеянняў, у тым ліку пасля допытаў машыністаў, версія аб тым, што экстранае тармажэнне лакаматыўнай брыгадай электрацягніка было ўжыта ў мэтах прадухілення наезду на пешахода, не пацвярджаецца, і было абумоўлена адмовай яго тармазной сістэмы», - заявіла яна.

Паведамляецца, што ход расследавання ўзяў на кантроль кіраўнік СК РФ Аляксандр Бастрыкін.

У мэтах праверкі дадзенай версіі следства ўжо канфіскавала дакументы аб тэхнічным абслугоўванні састава. Пятрэнка паведаміла, што «агледжаны асноўныя часткі пашкоджаных саставаў, канфіскаваныя важныя дакументальныя і матэрыяльныя крыніцы, прызначаныя экспертныя даследаванні, ажыццяўляюцца допыты відавочцаў і іншых сведкаў, удакладняюцца спісы пацярпелых».

Раней у Сеціве было апублікавана відэа моманту сутыкнення цягнікоў, знятую пасажырамі электрычкі. Навакольныя паведамляюць, што ў састава адмовілі тармазы, а некаторыя прапануюць саскокваць на хаду.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0