Першае, што мяне ўразіла ў невялікім мястэчку пад Лісабонам Кошта дэ Капарыка – гэта менавіта нацыянальныя сьцягі. Зрэшты, не самі сьцягі, я іхняя колькасьць і самыя неверагодныя месцы, куды іх прымацоўваюць: вокны, дзьверы, дахі, ганкі, альтанкі, матацыклы, трактары.

Па дарозе ад гатэлю да галоўнай плошчы гарадка — мэтраў 400 — налічыў іх некалькі тузінаў.

«Быў жа футбольны чэмпіянат, таму і столькі сьцягоў, – кажа Луіш, малады партугалец, які працуе ў гатэлі, а потым дадае. — І ўвогуле, наша сталіца – гэта брама Эўропы з боку акіяну, як жа не сустракаць гасьцей сваім галоўным сымбалем, якім мы, дарэчы ганарымся. А вы ў сябе сьцягі не вывешваеце? Які ён, дарэчы, ваш сьцяг?»

Моўны бар’ер, атмасфэра адпачынку неяк не спрыялі больш працяглай і грунтоўнай размове з Луішам на гэтую тэму. Адно толькі адказаў, што з колераў вашага ў нашым прысутнічае толькі чырвоны. Бо што яшчэ можна адказаць?




Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?