У Віленскай школе славянскай традыцыйнай музыкі з 1 верасьня будзе адчынена беларускае аддзяленьне, паведамляе «Народная газэта». Школа ў Вільні існуе ўжо сем гадоў. Кіраўніцтва й выкладчыкі школы кажуць, што кляса не застанецца бчз вучняў, паколькі ў Летуве, асабліва бліжэй мяжы зь Беларусьсю, жыве шмат этнічных беларусаў.

Пры беларускіх аддзяленьні плянуецца стварыць кансультацыйны цэнтар, у склад якога ўвойдуць навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Унівэрсытэту культуры, а таксама этнографы з розных беларускіх рэгіёнаў.

У школе адзначылі, што насьпеў момант, калі неабходна наладзіць экспэдыцыю ў Беларусь для вывучэньня беларускіх народных традыцый і сапраўднага беларускага фальклёру, пра якія можна даведацца выключна на беларускай тэрыторыі.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0